Адрас:
222397 г. Мядзел, пл. Леніна, 1
Тэлефон: 8 01797 41002
Гарачая лінія:
8 01797 41002
E-mail: ric@myadel.gov.by
Справачная служба «адно акно»: 142
У ДУА “Гімназія – інтэрнат г. Мядзела” адбылася дыялогавая пляцоўка па абмеркуванню змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. У яе рабоце прынялі ўдзел старшыня Мядзельскага раённага Савета дэпутатаў Алег Бароўка, намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Святлана Кундра, старшыня праўсаюзнага камітэта Ірына Глінская, намеснікі дырэктараў устаноў адукацыі па выхаваўчай рабоце. Намеснік дырэктара Занарацкай СШ па выхаваўчай рабоце Валянціна Роліч выказала такое меркаванне: — Школа на сённяшні дзень ставіць мэтай выхаваць грамадзяніна-патрыёта, здаровага чалавека, працаўніка і сем’яніна. Але мне б хацелася, каб і бацькі неслі больш адказнасці за выхаванне дзіцяці. У тым ліку і патрыятычнае. Цікавасць у праекце Канстытуцыі выклікаў і артыкул 80. Цалкам згодна, што кіраўніком дзяржавы павінен быць свой чалавек, без замежнага грамадзянства ці віда на жыхарства, які не менш за 20 год жыве ў Беларусі. У нас у краіне дастаткова людзей адукаваных, разумных, якія здолеюць захаваць тое, што пабудавана.
Источник: http://narachanka.by/