Мядзел турыстычны
Мядзел інфармацыйны
 Мядзел дзелавы
Рус
En
Бел

Адрас:
222397 г. Мядзел, пл. Леніна, 1
Тэлефон: 8 01797 41002
Гарачая лінія:
8 01797 41002

E-mail: ric@myadel.gov.by

Справачная служба «адно акно»: 142

Рэжым работы

Навіны раёна

20 студзеня 2022

Семінар-вучоба ідэалагтчнага актыву раёна

Напярэдадні адзінага дня інфармавання насельніцтва ў райвыканкаме адбылася нарада ідэалагічнага актыву. Папярэднічала ёй абласная відэаканферэнцыя. Па тэме “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь як аснова адзінства нацыі і захавання гістарычнай памяці народа” выступіў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах, член Савета Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэй Савіных. Андрэй Уладзіміравіч адзначыў важнасць прыняцця для Беларусі абноўленай Канстытуцыі. Прыгадаў галоўныя этапы развіцця краіны, пачынаючы ад распаду Савецкага Саюза да нашых дзён.

Падрабязна спыніўся на ўнутраных і знешніх фактарах, якія выклікалі неабходнасць унясення змяненняў і дапаўненняў у Асноўны Закон нашай дзяржавы. Аб тым, як у Мінскай вобласці рэалізоўваецца Комплексны план мерапрыемстваў, накіраваных на прыняцце эфектыўных мер па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў, прафілактыцы іх спажывання, у тым ліку сярод дзяцей і моладзі, сацыяльнай рэабілітацыі асоб, хворых наркаманіяй расказаў намеснік начальніка ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі АУС Мінаблвыканкама Яўген Дубаневіч.

Дапоўніў Яўгена Дубаневіча старшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі АУС райвыканкама Іван Апанасевіч, які спыніўся на сітуацыі ў раёне. Аб прафілактыцы пажараў у зімовы ацяпляльны перыяд расказала інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Ірына Карапецян.

Крыніца інфармавання: http://narachanka.by/

Дэмаграфічная бяспека
Перамозе прысвячаецца
Першая Сусветная вайна на Мядзельшчыне 1914–1918 гг.
 АДР
Інтэрнэт-рэсурсы