Мядзел турыстычны
Мядзел інфармацыйны
 Мядзел дзелавы
Рус
En
Бел

Адрас:
222397 г. Мядзел, пл. Леніна, 1
Тэлефон: 8 01797 55-3-72
Гарачая лінія:
8 01797 55-3-72

Апытанне
пытанне1

Навіны раёна

17 верасня 2019

Урачыстае адкрыццё XXII рэспубліканскага злёту юных ратавальнікаў-пажарных

У НДЦ "Зубраня" адбылося ўрачыстае адкрыццё XXII рэспубліканскага злёту юных ратавальнікаў-пажарных.

На свяце прысутнічалі ганаровыя госці: Міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант унутранай службы Уладзімір Вашчанка, Прэзідэнт Міжнароднага цэнтра хімічнай бяспекі і абароны Веслаў Багдан Ляснякевіч, пастаянны прадстаўнік Праграмы развіцця ААН у Беларусі Аляксандра Салаўёва, намеснік і старшы каардынатар Прадстаўніка Дзіцячага фонду ААН "ЮНІСЕФ" у Рэспубліцы Беларусь Габрыэла Івона Акімава і Вікторыя Лазюк, начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС палкоўнік унутранай службы Сяргей Лапановіч, начальнік Універсітэта грамадзянскай абароны МНС палкоўнік унутранай службы Іван Палявода, начальнік Рэспубліканскага цэнтра прапаганды МНС палкоўнік унутранай службы Алена Дзмітрук.

Права падняць дзяржаўны сцяг было прадастаўлена пераможцу XXI злёту – камандзе Магілёўскай вобласці. Выхаванцы Спецыялізаванага ліцэя МНС выступілі з музычным флэшмобам, а ўзвод ганаровай варты Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Беларусі падрыхтаваў майстар-клас для ўдзельнікаў і гасцей мерапрыемства. Завяршылася цырымонія адкрыцця святочным феерверкам і ўрачыстым маршам каманд юных ратавальнікаў-пажарных. жо 22-ы раз "Зубраня" запрашае ў госці тых, хто з ранняга дзяцінства абраў для сябе высакародную прафесію ратавальніка і імкнецца да ажыццяўлення сваёй мары. На працягу ўсёй змены хлопцы прымаюць удзел у конкурсах, якія патрабуюць ад іх спрыту і вынослівасці. Мяркуючы па тым, як годна каманды трымаліся на адкрыцці злёту, цяжкасці іх не палохаюць. Пажадаем ім поспехаў і баявога настрою!

(па матэрыялах http://zubronok.by)

Дэмаграфічная бяспека
Перамозе прысвячаецца
Першая Сусветная вайна на Мядзельшчыне 1914–1918 гг.
 АДР
2018 год – ГОД МАЛОЙ РАДЗІМЫ
Інтэрнэт-рэсурсы