Адрас:
222397 г. Мядзел, пл. Леніна, 1
Тэлефон: 8 01797 41002
Гарачая лінія:
8 01797 41002
E-mail: ric@myadel.gov.by
Справачная служба «адно акно»: 142
Сафія Шастаковіч з г. Мядзела ўвайшла ў лік пераможцаў рэспубліканскага конкурсу дзіцячай творчасці сярод выхаванцаў нядзельных школ Беларускага Экзархата «Прыгажосць Божага свету». Яго вынікі падвялі ў Сінадальным аддзеле рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. На конкурс даслалі больш за сотню работ. У лік пераможцаў увайшлі работы удзельнікаў з дзесяці епархій. З Маладзечанскай у гэтым спісе дзве работы — і адна з іх выхаванкі нядзельнай школы прыходу храма святой Жываначальнай Тройцы Мядзела Сафіі Шастаковіч. Свой малюнак яна прысвяціла святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай — асветніцы зямлі беларускай.
Крыніца інфармавання: http://narachanka.by/