Мядзел турыстычны
Мядзел інфармацыйны
 Мядзел дзелавы
Рус
En
Бел

Адрас:
222397 г. Мядзел, пл. Леніна, 1
Тэлефон: 8 01797 55-3-72
Гарачая лінія:
8 01797 55-3-72

Апытанне
пытанне1

Навіны рэспублікі

16 студзеня 2020

Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні інструментаў фінансавай і тэхнічнай дапамогі Еўрасаюза - Румас

Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні інструментаў фінансавай і тэхнічнай дапамогі Еўрасаюза, заявіў прэм'ер-міністр Сяргей Румас сёння на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Латвіі Крыш'янісам Карыньшам, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы зацікаўлены ў пашырэнні інструментаў фінансавай і тэхнічнай дапамогі Еўрасаюза і хацелі б шырэй выкарыстоўваць патэнцыял "Усходняга партнёрства" для развіцця беларускай эканомікі. І дапамогу Латвіі ў руху наперад на гэтым шляху мы вельмі цэнім", - адзначыў Сяргей Румас.

Ён выказаў удзячнасць за канструктыўную пазіцыю Латвіі ў выбудоўванні поўнамаштабнага дыялогу Беларусі з Еўрапейскім саюзам, уключаючы падтрымку намаганняў Беларусі па ўстараненні любых перашкод на шляху інвестыцыйнага і крэдытнага супрацоўніцтва з краінамі ЕС.

"Спадзяюся, што нашы сустрэчы дапамогуць сфарміраваць сур'ёзную аснову для падрыхтоўкі і правядзення візіту кіраўніка дзяржавы і сустрэчы з вашым прэзідэнтам ужо ў бліжэйшы час", - дадаў кіраўнік беларускага ўрада.

Крыш'яніс Карыньш у сваю чаргу адзначыў, што для Латвіі Беларусь - вельмі важны сусед. "І мы вельмі рады бачыць незалежную і стабільную Беларусь. У ходзе гэтага візіту гэтак жа, як, напэўна, і вы, спадзяюся дапамагчы ўмацаваць адносіны паміж нашымі дзвюма краінамі", - сказаў латвійскі прэм'ер.

 

Ён падкрэсліў зацікаўленасць Латвіі не толькі ва ўмацаванні двухбаковых адносін з Беларуссю, але і адносін паміж Беларуссю і Еўрасаюзам, асабліва ва "Усходнім партнёрстве". "У ім мы ўдзельнічаем вельмі актыўна і з цікавасцю назіраем, як Беларусь і ЕС могуць умацоўваць свае адносіны. І, вядома ж, у гэтым ключы мы вельмі зацікаўлены ў тым, каб развіваць пазітыўныя адносіны паміж Беларуссю і НАТА", - дадаў Крыш'яніс Карыньш.

Дэмаграфічная бяспека
Перамозе прысвячаецца
Першая Сусветная вайна на Мядзельшчыне 1914–1918 гг.
 АДР
2018 год – ГОД МАЛОЙ РАДЗІМЫ
Інтэрнэт-рэсурсы