Мядзел турыстычны
Мядзел інфармацыйны
 Мядзел дзелавы
Рус
En
Бел

Адрас:
222397 г. Мядзел, пл. Леніна, 1
Тэлефон: 8 01797 55-3-72
Гарачая лінія:
8 01797 55-3-72

Навіны рэспублікі

26 мая 2020

Два новыя радовішчы нафты адкрыты ў Беларусі

Кампанія "Беларуснафта" адкрыла два новыя нафтавыя радовішчы, паведаміў сёння журналістам намеснік генеральнага дырэктара "Беларуснафты" па геалогіі Пётр Поўжык, перадае карэспандэнт БЕЛТА. 

Ізбынскае і Паўночна-Амелькаўшчынскае радовішчы знаходзяцца ў Цэнтральнай структурнай зоне Прыпяцкага прагіну. Геаграфічна гэта Хойніцкі раён Гомельскай вобласці. 

Паводле папярэдніх падлікаў, сумарныя запасы радовішчаў складаюць больш за 2,5 млн т. 

Пётр Поўжык звярнуў увагу, што апошнія два гады кампанія "Беларуснафта" засяродзіла ўвагу на Цэнтральнай структурнай зоне Прыпяцкага прагіну. "У прынцыпе мы атрымалі добры рэзультат. У студзені было адкрыццё паўднёвага блока Гарцаўскага радовішча. Сёння мы можам гаварыць аб дасягненнях, якія мы атрымалі на дзвюх новых структурах", - падкрэсліў ён. 

На Заходне-Масквічаўскай свідравіне Ізбынскага радовішча ў выніку свідравання прамысловы прыток нафты атрымалі на глыбіні 4,4 тыс. м. Дэбіт - 150 т у суткі. "Для нас гэта вельмі значны рэзультат, асабліва ў названым рэгіёне. Ён дае магчымасць нам прагназаваць далейшыя работы ў гэтым напрамку", - сказаў Пётр Поўжык. Сімвалічна, паводле слоў намесніка генеральнага дырэктара, што свідравіна пачала праяўляць сябе выхадамі нафты і газу ў Дзень геолагаў - 5 красавіка. 

У цяперашні момант на свідравіне заканчваюць бурэнне, спускаецца эксплуатацыйная калона. "У сярэдзіне наступнага месяца мы ўвядзём яе ў эксплуатацыю", - удакладніў Пётр Поўжык. 

На свідравіне нумар 2 Паўночна-Амелькаўшчынскага радовішча прыток нафты склаў 50 т у суткі. Начальнік Светлагорскага ўпраўлення буравых работ Віктар Архіпенка расказаў, што свідравіна мае забой 2954 м. "Свідруецца яна з 6 красавіка з паскарэннем 25 сутак. Камерцыйная скорасць бурэння праекта 1118 м у месяц. Фактычна мы свідруем у два разы хутчэй. Прымяняем сучасны пародаразбуральны інструмент, помпавае высокапрадукцыйнае абсталяванне, ачышчальную сістэму", - растлумачыў ён. 

Лабараторныя даследаванні паказалі, што ў атрыманай з новых радовішчаў нафты выдатныя тэхналагічныя характарыстыкі: яна лёгкая, маласярністая, малавязкая, мае высокі выхад светлых фракцый. 

Паводле слоў Пятра Поўжыка, у гэтым рэгіёне ў бліжэйшыя тры гады кампанія плануе прабурыць яшчэ каля 10 пошукава-разведачных свідравін. 

Усяго ў Беларусі на гэты момант 79 радовішчаў, 61 у распрацоўцы, амаль 900 здабыўных свідравін. 

Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" створана ў 1966 годзе. Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэнне свідравін, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу ў Беларусі, працуе ў нафтавай сферы іншых краін.

Дэмаграфічная бяспека
Перамозе прысвячаецца
Першая Сусветная вайна на Мядзельшчыне 1914–1918 гг.
 АДР
2018 год – ГОД МАЛОЙ РАДЗІМЫ
Інтэрнэт-рэсурсы