Адрас:
222397 г. Мядзел, пл. Леніна, 1
Тэлефон: 8 01797 55-3-72
Гарачая лінія:
8 01797 55-3-72
БЕЛТА. Фота Мінсельгасхарча
Экспарт сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання прадпрыемствамі АПК Беларусі на рынак Сірыі ў 2019 годзе склаў $2,05 млн, што ў 2,1 раза перавышае аб'ём паставак за 2018 год. Аб гэтым ішла размова ў час сустрэчы намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Ігара Брыло і часовага паверанага ў справах Сірыі ў Беларусі МуханадаАлуша, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні нарошчвання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Сірыяй у сферы сельскай гаспадаркі і харчавання, у прыватнасці, павелічэння паставак малочнай і іншай прадукцыі на рынак Сірыі.
Аснову экспарту ў 2019 годзе склалі сухое абястлушчанае малако, сухая малочная сыроватка і бульба. "Шэраг беларускіх прадпрыемстваў гатовы нарошчваць пастаўкі сухога малака і сметанковага масла на сірыйскі рынак. З гэтай мэтай прапрацоўваюцца магчымыя варыянты супрацоўніцтва. ЗАТ "Мяса-малочная кампанія" накіравала камерцыйную прапанову ў адрас зацікаўленых сірыйскіх партнёраў", - адзначылі ў прэс-службе.