Адрас:
222397 г. Мядзел, пл. Леніна, 1
Тэлефон: 8 01797 41002
Гарачая лінія:
8 01797 41002
E-mail: ric@myadel.gov.by
Справачная служба «адно акно»: 142
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У Санкт-Пецярбургу 28 снежня Прэзідэнт Беларусі прыме ўдзел у нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД. Лідары краін падвядуць вынікі старшынства Беларусі ў Садружнасці ў 2021 годзе, абмяняюцца думкамі па вырашэнні агульных актуальных праблем, абмяркуюць далейшыя меры па павышэнні эфектыўнасці супрацоўніцтва і сацыяльна-эканамічнага развіцця краін СНД. Маючая адбыцца сустрэча знамянальная яшчэ і тым, што ў снежні споўнілася 30 гадоў з дня ўтварэння СНД.
На 29 снежня запланавана сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва.
Праграму мерапрыемстваў у час візіту у Санкт-Пецярбург Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі 25 снежня ў ходзе тэлефоннай размовы.