Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядель, пл. Ленина, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 справочная служба «Одно окно»
контакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Мядельский районный
исполнительный комитет

30 октября 2025

Знай нашых!

У Мінску праходзіў Адкрыты конкурс сучаснага мастацтва «Зорны старт». Art Studia Narach удзельнічала ў конкурсе ў вакальнай намінацыі «Эстрадны вакал». – Дзесяць прадстаўленых нумароў атрымалі ўзнагароды лаўрэатаў конкурсу – гэта годны вынік, – расказала кіраўнік студыі Ірына Вінаградава. – Феерычнае выступленне Аліны Козыравай з песняй The Best атрымала прызнанне гледачоў і журы і ўзнагароду лаўрэата І ступені. Многія атрымалі званне лаўрэатаў ІІ ступені. Гэта дзяўчаты старэйшай групы – Марта Бялевіч з песняй «Дзяўчынка-медычка», Лера Крыштафовіч («Музыка маёй душы»), Марк Бепершч з песняй «Лясны алень», Ксюша Федзевіч («Палавінка»), а таксама Аліна Козырава («Бульба Дэнс») і Насця Драгун («Мільёны сэрцаў») з сярэдняй групы. З новым нумарам пакарыла гледачоў сваім абаяннем Ніколь Чаркасава з песняй «Твары дабро» – у выніку стала лаўрэатам ІІІ ступені. У конкурсе ўдзельнічалі дзяўчаты, для якіх гэта быў дэбют на сцэне, першае выступленне і першыя апладысменты: Даша Лукша («Маленькія зоркі») і Іларыя Васілец (яна з Мінска, займаецца ў нашай студыі) з песняй «Маленькі караблік» – лаўрэаты ІІІ ступені. Прыемная атмасфера і сяброўская абстаноўка на конкурсе стварылі для нашых дзяцей сапраўднае свята творчасці. Вялікі дзякуй аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама за дапамогу ў арганізацыі рэпетыцый і падрыхтоўкі да конкурсу. Мы стараліся годна прадставіць Мядзельскі раён, і вельмі прыемна было чуць за кулісамі, калі мы выходзілі на сцэну: «О, гэта з Нарачы! У іх класныя нумары, іх прыемна слухаць!»

( https://narachanka.by//)