Да 15 кастрычніка ўведзены дазвол на здабычу рака вузкапалага (шырокапалы ўнесены ў Чырвоную кнігу)
Пры аматарскім рыбалоўстве дазваляецца прымяненне ракаловак (не больш 3 штук) з дыяметрам ўваходнай адтуліны не больш 70 см і ячэйкай не менш 22 мм. Можна лавіць не больш 30 ракаў у суткі на аднаго рыбалова. Дазваляецца здабыча ракаў даўжынёй ад 9 сантыметраў. У Нацыянальным парку “Нарачанскі” рак вузкапалы часцей за ўсё сустракаецца ў азёрах Воўчына, Рудакова, Ходасы, Глубля, Глубелька. Пуцёўка на такі від “дзейнасці” ў вадаёмах парку не патрабуецца.