Мядель туристический
Мядель информационный
Мядель деловой
Рус
En
Бел

Адрес:
222397 г. Мядель, пл. Ленина, 1
Телефон: 8 01797 41002
Горячая линия:
8 01797 41002

Опрос
Как Вы относитесь к продаже алкогольных напитков и пива несовершеннолетним?

Актуальная информация

29 марта 2013

Велікоднае прывітанне

«Радуймася, хрысціяне,
бо Хрыстова з гробу ўстанне даравала нам збаўленне. Аллелюя!»
(Велікодны спеў).

УМІЛАВАНЫЯ ў Хрысце вернікі Мядзельскага краю! Велікодная Літургія ўсцяж нагадвае, што Хрыстос памёр і ўваскрэс, каб вярнуць нам паўнату жыцця ў Божай ласцы. Таму дзень Хрыстовага Уваскрашэння з’яўляецца для нас днём нараджэння вялікай надзеі і радасці, днём перамогі Хрыста над пеклам, смерцю і д’яблам.

У радаснае Свята Змёртвых паўстання Пана, ахінаючы вас малітвай, прагну ўсім пажадаць моцы веры, якая нішчыць путы граху; захаплення вачэй, якія распазнаюць Хрыста пры ламанні Эўхарыстычнага Хлеба; узрушэння сэрца на ўзор Марыі Магдалены, якая пазнае Хрыста, калі Ён кліча яе па імені; любові, якая мацнейшая за смерць, і няспыннай памяці пра прысутнасць Марыі, трываючай у малітве разам з Хрыстовымі вучнямі.

Жадаю, каб Хрыстос, які ўваскрэс і вызваліў нас ад смерці, быў крыніцай суцяшэння і надзеі на тое, што мы таксама ўваскрэснем да вечнага жыцця. Няхай нашы душы напоўняцца спакоем, каб ласка Божай любові і міласэрнасці ўвайшла ў нашы сем’і і асяроддзе, каб праз духоўнае адраджэнне нашай любімай Беларусі мы імкнуліся да сапраўднай хрысціянскай свабоды і дасканаласці. Нашым братам і сёстрам праваслаўнага веравызнання жадаю, каб час Вялікага посту, які яны перажываюць, быў часам духоўнага ўдасканалення і адданай Богу падрыхтоўкі да Вялікадня. Няхай гэты Год веры і ўвесь Велікодны перыяд для ўсіх будуць часам паглыблення нашай веры, надзеі і ўзаемнай любові.

Хрыстос уваскрэс! Сапраўды ўваскрэс! Аллелюя!

З малітвай і велікодным прывітаннем
а. Павел ЛЕЛІТО.
Пробашч рыма-каталіцкай парафіі Маці Божай Шкаплернай у г. Мядзел.

Беларусь помнит!
Демографическая безопасность
Первая Мировая война на Мядельщине 1914-1918г.г.
ЕГР
Год народного единства
Мядель - здоровый город
Интернет-ресурсы