Мядель туристический
Мядель информационный
Мядель деловой
Рус
En
Бел

Адрес:
222397 г. Мядель, пл. Ленина, 1
Телефон: 8 01797 55-3-72
Горячая линия:
8 01797 55-3-72

Опрос
Что для Вас является препятствием для открытия бизнеса (создания дополнительных рабочих мест)?

Новости района

12 апреля 2019

Аб выніках работы за год

На базе Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі адбыўся выніковы савет упраўлення па адукацыі, спорце і турызме
райвыканкама. Прааналізавана дзейнасць устаноў агульнай сярэдняй, дашкольнай, дадатковай і спецыяльнай адукацыі, а таксама спорту за 2018 год, вызначаны задачы на бягучы, заахвочаны лепшыя работнікі сістэмы.

Летась значная ўвага надавалася павышэнню даступнасці і якасці адукацыі, фарміраванню здаровага ладу жыцця праз заняткі фізічнай культурай і спортам, развіццё турызму.

На функцыянаванне сістэмы было накіравана 14,2 млн рублёў, ці 30,0% ад кансалідаванага бюджэту раёна (абласны паказчык — 30,1%). З мэтай падрыхтоўкі да новага навучальнага года ў перыяд з красавіка па жнівень праведзены капітальныя і бягучыя рамонты ў 10-ці гарадскіх і 3-х сельскіх установах. Значны аб’ём работ выкананы ў рамках рэалізацыі праекта “Мадэрнізацыя сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь” у Крывіцкім ВПК дзіцячы сад-СШ. За мінулы год удалося зменшыць зношанасць вытворчага абсталявання харчовых блокаў з 56 да 38 працэнтаў. Рабіліся канкрэтныя захады па павышэнні заработнай платы работнікаў сістэмы, недапушчэнні выпадкаў траўматызму, стварэнні бяспечных умоў знаходжання дзяцей.

Падчас мерапрыемства былі адзначаны падзякай начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама добрасумленная праца ў сістэме адукацыі, высокія паказчыкі ў прафесійнай дзейнасці шэрагу работнікаў галіны. У тым ліку дырэктара Цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна Анастасіі Кумішчы, настаўніка гісторыі Мядзельскай СШ №1 Таццяны Лаўрынайць, выхавальніка Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці к. п. Нарач Ірыны Рэксць, настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Крывіцкага ВПК дзіцячы сад-СШ Ірыны Святохі, кладаўшчыка Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі Галіны Гурынай.

Акрамя таго, 27 чалавек былі ў гэты дзень ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама. Сярод іх педагогі, тэхперсанал устаноў, работнікі апарата ўпраўлення па адукацыі спорце і турызме райвыканкама. У гэтым спісе таксама прыёмная маці Марына Вірсіс, старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый Старлыгскага і Крывіцкага ВПК дзіцячы сад-СШ Ірына Шпінёва і Галіна Ярчак. Шчыра прывітала педагогаў азёрнага краю і намеснік старшыні райвыканкама Іна Барыева. Іна Іванаўна ўручыла ад раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” дыплом і кветкі маці двух сыноў, дырэктару Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі Але Балюк. Закончылася пасяджэнне выніковага савета ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме невялікім канцэртам.

(па матэтыялах http://narachanka.by)

Беларусь помнит!
Демографическая безопасность
Первая Мировая война на Мядельщине 1914-1918г.г.
ЕГР
2018 год – ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ
Интернет-ресурсы