Мядель туристический
Мядель информационный
Мядель деловой
Рус
En
Бел

Адрес:
222397 г. Мядель, пл. Ленина, 1
Телефон: 8 01797 55-3-72
Горячая линия:
8 01797 55-3-72

Опрос
Что для Вас является препятствием для открытия бизнеса (создания дополнительных рабочих мест)?

Новости района

19 сентября 2019

Аддзелу унутраных спраў Мядзельскага райвыканкама - 80!

Сёння раённы аддзел унутраных спраў райвыканкама адзначае ганаровую дату — 80-годдзе ўтварэння. Утвораны Мядзельскі раённы аддзел УНКУС 19 верасня 1939 года. Загадам народнага камісара ўнутраных спраў БССР малодшы лейтэнант дзяржбяспекі Пётр Кірылавіч Бур’ян прызначаны часова выконваючым абавязкі па пасадзе начальніка Мядзельскага райаддзялення УНКУС па Вілейскай вобласці. У той час у аддзяленні былі 33 супрацоўнікі, мелася да 10-ці коней і некалькі веласіпедаў. Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў аддзел прыступіў да выканання складанай, адказнай, а часам і небяспечнай працы па выяўленні і знішчэнні бандфарміраванняў. Пры выкананні воінскага і службовага абавязку загінула 17 работнікаў міліцыі.

У сувязі са скасаваннем у 1959 годзе Свірскага, а ў 1962 і Крывіцкага раёна ў асабовы склад аддзела міліцыі павялічыўся да 46 чалавек. У жніўні 1967 года аддзел размясціўся ў новым будынку па вуліцы Крупскай, дзе знаходзіцца да цяперашняга часу. Усе гэтыя дзесяцігоддзі структура дынамічна развівалася, прымала выклікі часу, удасканальвалася, каб умацоўваць заваяваны давер жыхароў Мядзельшчыны і стаяць на варце іх бяспекі. Віншем ўсіх супрацоўнікаў і ветэранаў са святам.

На фота: асабовы склад Мядзельскага РАУС (1961 год).

(па матэрыялах http://narachanka.by)

Беларусь помнит!
Демографическая безопасность
Первая Мировая война на Мядельщине 1914-1918г.г.
ЕГР
2018 год – ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ
Мядель - здоровый город
Интернет-ресурсы