Мядель туристический
Мядель информационный
Мядель деловой
Рус
En

Адрес:
222397 г. Мядель, пл. Ленина, 1
Телефон: 8 01797 55-3-72
Горячая линия:
8 01797 55-3-72

Опрос
Что для Вас является препятствием для открытия бизнеса (создания дополнительных рабочих мест)?

Новости района

10 сентября 2018

“Адкрыты дыялог” у археалагічным летніку

Археалагічны  летнік пад кіраўніцтвам кандыдата гістарычных навук, дацэнта, загадчыка кафедры Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А. Д. Сахарава БДУ Мікалая Плавінскага сёлета зноў проходзіў каля вёскі Наўры Сваткаўскага сельсавета. Група працягнула археалагічныя раскопкі на курганным могільніку, дзе ў мінулым годзе было знойдзена пахаванне крывічоў па раней не вядомым навуцы абрадзе.

Каб прыцягнуць увагу грамадскасці да археалогіі і канкрэтна да гэтага летніка, па ініцыятыве выконваючага абавязкі першага сакратара Мінскага абласнога камітэта грамадскага аб’яднання БРСМ Кірыла Шыка была арганізавана сустрэча ўдзельнікаў летніка з жыхарамі Сваткаўскага сельсавета. Мерапрыемства прысвячалася Году малой радзімы і праходзіла ў фармаце адкрытага дыялогу на тэму: “Роля грамадскіх аб’яднанняў у захаванні гістарычнай спадчыны”.

Удзельнікаў сустрэчы вельмі цікавіла, што знайшлі даследчыкі, як трапіць у склад групы, якая праводзіць раскопкі. Пасля грунтоўнай размовы археолагі прапанавалі паглядзець само месца, дзе зараз праходзяць раскопкі. А ахвотным — далучыцца да працы і дапамагчы закопваць ужо адпрацаваныя пляцоўкі. Першаму  сакратару раённага камітэта БРСМ Марыне Апанасёнак пашанцавала: яна знайшла невялікі фрагмент косткі.

Напрыканцы сустрэчы Мікалай Плавінскі падпісаў і падараваў сваю кнігу “Скарбы, курганы, замкі і іх даследчыкі” старшыні Сваткаўскага сельвыканкама Наталлі Калбун, а таксама раённаму камітэту БРСМ і запрасіў усіх зацікаўленых далучыцца да раскопак у наступным годзе.

(па матэрыялах http://narachanka.by/)

Демографическая безопасность
Победе посвящается
Первая Мировая война на Мядельщине 1914-1918г.г.
ЕГР
2018 год – ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ
ДАЖЫНКI 2018
Интернет-ресурсы