Акцыя “Беражы сваё сэрца!” прайшла ў Мядзельскай ЖКГ. Яе ўдзельнікамі сталі работнікі транспартнага аддзела, водаканалізацыйнай гаспадаркі і адміністрацыя. А праводзілі мерапрыемства памочнік урача-эпідэміёлага Алена Тарасёнак, памочнік урача-гігіеніста Святлана Даліба з раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і памочнік урача-тэрапеўта Мядзельскай ЦРБ Марына Лісоўская. Усе ўдзельнікі мелі магчымасць змерыць артэрыяльны ціск, пазнаёміцца з інфармацыйнымі матэрыяламі па прафілактыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў, рэспіраторных вірусных інфекцый СОVID-19. (па матэрыялах narachanka.by)