Адрес:
222397 г. Мядель, пл. Ленина, 1
Телефон: 8 01797 41002
E-mail: ric@myadel.gov.by
Горячая линия:
8 01797 41002
Справочная
служба «одно окно»: 142
Дабрачынная акцыя «Ад шчырага сэрца! Міншчына — клапатлівая!» праводзіцца ў рамках святкавання 85-годдзя Мінскай вобласці. Аб’яўлена яна старшынёй аблвыканкама Аляксандрам Турчыным. У раёнах вобласці вырабілі вялікія тарты, якія 20 студзеня даставілі ва ўстановы сацыяльнага абслугоўвання і адукацыі, дзе пражываюць пажылыя, людзі з інваліднасцю, а таксама дзеці-сіроты і тыя, хто застаўся без апекі бацькоў. У нашым раёне тарты і добрыя пажаданні перадалі ў аддзяленне кругласутачнага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у вёсцы Вузла і Свірскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Пруднікава і дырэктар Мядзельскага ТЦСАН Людміла Танана.
Источник: http://narachanka.by/