14 ліпеня ў Мядзеле пачала работу грамадская прыёмная. Размяшчаецца яна па адрасе: г. Мядзел, вул. 17 верасня, д. 7, каб. 21. Прыём наведвальнікаў вядзецца: з панядзелка па пятніцу — з 13.00 да 19.00, па суботах — з 10.00 да 12.00. Свае пытанні можна адрасаваць па нумары 52-2-23. Ініцыятарамі стварэння грамадскай прыёмнай выступілі грамадскія фарміраванні. Працаваць грамадская прыёмная будзе па 8 жніўня ўключна. У грамадскай прыёмнай Мядзельскага раёна асабісты прыём грамадзян (па графіку) будуць ажыццяўляць прадстаўнікі грамадскіх арганізацый — Беларускага саюза жанчын, РГА “Белая Русь”, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Беларускага дзіцячага фонду, Беларускага фонду міру, Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, Камуністычнай партыі Беларусі, дэпутаты раённага Савета дэпутатаў, Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Мінскага аблвыканкама, шэрагу раённых служб. (па матэрыялах narachanka.by)