Мядель туристический
Мядель информационный
Мядель деловой
Рус
En

Адрес:
222397 г. Мядель, пл. Ленина, 1
Телефон: 8 01797 55-3-72
Горячая линия:
8 01797 55-3-72

Опрос
Какими информационными ресурсами Вы пользуетесь чаще всего?

Новости района

18 мая 2017

ІНКУБАТАР малога прадпрымальніцтва “Камарова”

 

ІНКУБАТАР малога прадпрымальніцтва “Камарова” запрашае жыхароў сельскіх тэрыторый Мядзельскага, Смаргонскага, Пастаўскага і Астравецкага раёнаў да ўдзелу ў навучальнай праграме “Школа сельскага бізнесу”. Гэта можа быць карысным як тым, хто ўжо адкрыў свой бізнес, так і тым, хто толькі збіраецца ім заняцца. Азначаная праграма дзейнічае ў рамках праекта “Развіццё сельскіх тэрыторый у Рэспубліцы Беларусь: павышэнне ролі сельскага прадпрымальніцтва шляхам стварэння і запуску ў Камарове сельскага бізнес-інкубатара”. Рэалізоўваюць яго МГА “Экапартнёрства” і ГА “Жанчыны за адраджэнне Нарачанскага краю”. Фінансавую падтрымку праекту аказваюць Еўрапейскі Саюз і ўрад ЗША.

Навучанне будзе праходзіць на базе інкубатара малога прадпрымальніцтва ў вёсцы Камарова нашага раёна. У перыяд з чэрвеня гэтага і па студзень 2019 года запланаваны чатыры наборы слухачоў. Заняткі будуць праводзіцца ў невялікіх групах: 10-15 чалавек. Кожная з іх пройдзе пяць навучальных сесій, якія ўключаюць двух-трохдзённыя семінары па выхадных і дыстанцыйныя кансультацыі. На час навучальных сесій слухачы забяспечваюцца пражываннем і харчаваннем. Усе заняткі носяць практычны характар, скіраваны на стварэнне тымі, хто навучаецца, уласных бізнес-планаў. Пасля завяршэння курса слухачы змогуць прыняць удзел у конкурсе бізнес-планаў для атрымання фінансавай падтрымкі. Запісацца ў школу сельскага бізнесу і выбраць зручныя даты праходжання навучання можна на сайце www.ecopartnerstvo.by. Інфармацыйная сустрэча з жадаючымі ўдзельнічаць у праекце адбудзецца 23 мая ў 15.00 у памяшканні Дома культуры ў Мядзеле.

Госпрограмма
Демографическая безопасность
Победе посвящается
Год науки  2017
Первая Мировая война на Мядельщине 1914-1918г.г.
ЕГР
Интернет-ресурсы