Мядель туристический
Мядель информационный
Мядель деловой
Рус
En

Адрес:
222397 г. Мядель, пл. Ленина, 1
Телефон: 8 01797 55-3-72
Горячая линия:
8 01797 55-3-72

Опрос
Что для Вас является препятствием для открытия бизнеса (создания дополнительных рабочих мест)?

Новости района

12 сентября 2018

«Маёй зямлі куточак дарагі»

Свята гарадскога пасёлка Свір стала ўжо добрай традыцыяй. У мясцовым парку на мерапрыемства пад назвай «Маёй зямлі куточак дарагі» сабраліся жыхары пасёлка: і пажылыя, і маладыя людзі. Асобныя нават цэлымі сем’ямі завіталі. Вядучыя свята - культработнікі Валянцін Мацясовіч і Алена Яновіч расказалі гісторыю пасёлка і запрасілі на сцэну старшынь раённага Савета дэпутатаў Алега Бароўку, Свірскага сельвыканкама Віктара Субача, дырэктара ААТ «Свір-агра» Андрэя Парцянку. Віктар Субач падзякаваў жыхарам, якія клапоцяцца, каб родны пасёлак з кожным годам рабіўся прыгажэйшым і тым хто аказаў спонсарскаю дапамогу ў правядзенні гэтага свята: дырэкцыі ААТ «Свір-агра», індывідуальным прадпрымальнікам Алене Ляховіч, Марыне Белікавай, Наталлі Клявяда, Аляксандру Андросіку, Аляксею Валовіку. Старшыня райсавета Алег Бароўка ўручыў бібліятэкару Свірскай пасялковай бібліятэкі Дануце Саковіч Ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў за добрасумленную працу і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці пасёлка. Па традыцыі на свяце ўшанавалі доўгажыхароў пасёлка: Яніну Апановіч, Казіміра Воюця, Розу Дзёўкш, Алену Калеснічэнка і самаю юнаю жыхарку - Юлію Калеснік. Былі падведзены вынікі конкурса на лепшы падворак. Пасведчанні «Лепшая сядзіба» уручаны Мікалаю і Таццяне Клімёнак, Тадэвушу і Дануце Шапель, Аляксандру і Антаніне Несцеравым. Не былі забыты на свяце і сямейныя пары, якія ў гэтым годзе святкуюць юбілеі сумеснага жыцця, і мнагадзетныя сем’і, а іх у пасёлку дзесяць. Таксама на свяце ўшанавалі лепшых работнікаў гаспадаркі, якія вызначыліся на ўборцы ўражая 2018 года. На працягу ўрачыстасці прагучала нямала цудоўных песень у выкананні ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасіці раёна. Парадавала свіран і выступленне ваеннага духавога аркестра Смаргонскай пагранічнай групы. Закончылася свята дыскатэкай і святочным феерверкам.

(па матэрыялах http://narachanka.by/)

Демографическая безопасность
Победе посвящается
Первая Мировая война на Мядельщине 1914-1918г.г.
ЕГР
2018 год – ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ
ДАЖЫНКI 2018
Интернет-ресурсы