Сустрэчу ў калектыве санаторыя “Нарач” правёў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзій Балбатоўскі. Генадзій Мікалаевіч паведаміў, што ўстановысанаторна-курортнага аздараўлення па-рознаму працавалі ў час эпідэміі каранавіруса. Некаторыя прыпынялі дзейнасць, іншыя (дзесьці 20-30 здраўніц) працавалі з мінімальнай, каля 10 працэнтаў, загрузкай. Але ўжо з 16 чэрвеня сярэдняя загружанасць склала каля 40 працэнтаў і яна павялічваецца. Зараз яна складае 68 працэнтаў. На адпачынку ў здраўніцах знаходзіцца больш за 17 тыс. чалавек, з іх больш за 1300 — замежныя грамадзяне. Гэта значыць, што ўнутраны рынак актывізаваўся, попыт расце. Пры гэтым на 100-працэнтную запаўняльнасць з улікам вытрымлівання супрацьэпідэміялагічных патрабаванняў разлічваць не даводзіцца. “Бяспека адпачываючых і ваша ў тым ліку павінна быць у прыярытэце, — адзначыў Генадзій Мікалаевіч”. Кіраўнік рэспубліканскай установы падрабязна адказаў на пытанні, якія паступілі падчас сустрэчы. Візіт закончыўся знаёмствам з умовамі пражывання адпачываючых, умовамі працы работінікаў, госця цікавіла ажыццяўленне супрацьэпідэміялагічных мерапрыемстваў. (па матэрыялах narachanka.by)