У г.Маладзечне адбылася сустрэча кіраўніцтва РГА “Белая Русь” з актывам Мінскай абласной арганізацыі названага грамадскага аб’яднання. У ёй таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Мядзельскай, Маладзечанскай, Вілейскай і Валожынскай раённых арганізацый. Зацікаўленую размову з прысутнымі па надзённых пытаннях правялі старшыня РГА “Белая Русь” Генадзь Давыдзька і старшыня Мінскай абласной арганізацыі РГА “Белая Русь” Таццяна Гур’ева. На здымку: удзельнікі сустрэчы з Мядзельскага раёна. (narachanka.by)