Мядель туристический
Мядель информационный
Мядель деловой
Рус
En
Бел

Адрес:
222397 г. Мядель, пл. Ленина, 1
Телефон: 8 01797 55-3-72
Горячая линия:
8 01797 55-3-72

Опрос
Что для Вас является препятствием для открытия бизнеса (создания дополнительных рабочих мест)?

Новости района

7 июня 2019

Турысцкі злёт школьнікаў

Традыцыйна напрыканцы навучальнага года адбыўся раённы турысцкі злёт школьнікаў. Праходзіў ён на турыстычнай стаянцы “Лагер” ля вёскі Гатавічы. Тут сабралася больш за сотню навучэнцаў з 13-ці ўстаноў адукацыі. Спаборнічалі яны ў спартыўным арыентаванні, веласіпедным турызме, праходжанні кароткай дыстанцыі ў тэхніцы турызму. Яшчэ каманды паказалі свае таленты ў разнастайных конкурсах.

У спартыўным арыентаванні першае месца занялі навучэнцы Мядзельскага ВПК яслі-сад-сярэдняя школа. На кароткай дыстанцыі па тэхніцы турызму не было роўных прадстаўнікам Нарацкай СШ №1. У тэхніцы веласіпеднага турызму зноў перамаглі навучэнцы Мядзельскага ВПК яслі-сад-СШ. У конкурсе прадстаўленняў найлепш сябе паказала каманда Сваткаўскага ВПК д/сад-СШ імя Максіма Танка. А ў конкурсе турысцкай песні першае месца падзялілі тры каманды: Мядзельскага ВПК, Нарацкай СШ №2 і Крывіцкага ВПК. У конкурсе турысцкіх газет найлепшыя вынікі ў Мядзельскага і Крывіцкага ВПК, у конкурсе турысцкіх навыкаў і побыту — у гімназіі-інтэрната горада Мядзела. Па выніках усіх відаў перамогу святкавала каманда Мядзельскага ВПК яслі-сад-СШ. Другое месца — у навучэнцаў Крывіцкага ВПК, трэцяе — у прадстаўнікоў Нарацкай СШ №2.

(по материалам narochpark.by)

Демографическая безопасность
Победе посвящается
Первая Мировая война на Мядельщине 1914-1918г.г.
ЕГР
2018 год – ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ
Интернет-ресурсы