Мядель туристический
Мядель информационный
Мядель деловой
Рус
En

Адрес:
222397 г. Мядель, пл. Ленина, 1
Телефон: 8 01797 55-3-72
Горячая линия:
8 01797 55-3-72

Опрос
Какая, на Ваш взгляд, наиболее удобная форма работы Мядельского райисполкома в решении вопросов населения?

Новости района

4 мая 2018

У Год малой радзімы

На  мінулым тыдні навучэнцы Нарацкай СШ №1 і гімназіі-інтэрната Мядзела паўдзельнічалі ў пасяджэнні клуба «Юны дыпламат» і сустрэліся ў сталічным Доме дружбы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Турцыі ў Беларусі Кезбан Нілванай Дарамай.

Візіт адбыўся ў Год малой радзімы па ініцыятыве нашай зямлячкі — аглядальніка аддзела па асвятленні дзейнасці Прэзідэнта Беларусі БелТА, члена прэзідыума Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі, члена праўлення Беларускага саюза жанчын Аліны Грышкевіч. Сустрэча  адбывалася англамоўная, таму запрасілі на яе дзяцей, якія вывучаюць гэту мову. Зразумела, што не кожны на высокім ўзроўні валодае ёй, але, такое мерапрыемства можа стаць штуршком да далейшага вывучэння англійскай мовы, бо сёння без ведання замежнай мовы немагчыма будаваць сваю будучыню.

Школьнікі мелі магчымасць задаць свае пытанні Паслу Турцыі ў Беларусі. Чакала ўдзельнікаў пасяджэння яшчэ міні-віктарына пра Турцыю і шэраг музычных нумароў з нацыянальным каларытам ад юных беларускіх артыстаў. На заканчэнне сустрэчы аўтары пытанняў атрымалі прэзенты ад пасла Турцыі, а ёй, у сваю чаргу, уручылі буклеты пра Нарачанскі край. А пасля фатаграфавання на памяць з Кезбан Нілванай Дарамай нарачанскія школьнікі падзяліліся ўражаннямі.

Сустрэча прайшла ва ўзаемадзеянні Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі і пасольства Турцыі ў Беларусі пры падтрымцы Мядзельскага райвыканкама.

 (па матэрыялах http://narachanka.by)

Демографическая безопасность
Победе посвящается
Первая Мировая война на Мядельщине 1914-1918г.г.
ЕГР
2018 год – ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ
Белорусский промышленный форум-2018
Интернет-ресурсы