Мядель туристический
Мядель информационный
Мядель деловой
Рус
En

Адрес:
222397 г. Мядель, пл. Ленина, 1
Телефон: 8 01797 55-3-72
Горячая линия:
8 01797 55-3-72

Опрос
Какая, на Ваш взгляд, наиболее удобная форма работы Мядельского райисполкома в решении вопросов населения?

Новости района

8 июня 2018

У робататэхнікаў з гімназіі-інтэрната новыя дасягненні

Робататэхнікі з гімназіі-інтэрната Мядзела ўдзельнічалі ў рэспубліканскім конкурсе па асновах прафесійнай падрыхтоўкі сярод навучэнцаў устаноў адукацыі «JuniorSkills Belarus 2018», які адбываўся ў сталічным футбольным манежы.

Конкурс праводзіўся па розных намінацыях, адной з якіх была мабільная робататэхніка. У ёй Мінскую вобласць прадстаўлялі навучэнцы гімназіі-інтэрната.  Дзве  каманды ўстановы заваявалі права на ўдзел у турніры па робататэхніцы ў рамках абласнога этапа конкурсу «JuniorSkills Belarus». На рэспубліцы ва ўзроставай катэгорыі 10-13 год спаборнічалі Дзяніс Барыеў і Мікіта Жукоўскі, 14-17 год — Андрэй Маліноўскі і Арцём Чаўлытка. Нашы каманды выступілі вынікова — у абедзвюх трэція месцы. Узнагародзілі іх дыпломамі Міністэрства адукацыі, бронзавымі медалямі і падарункамі. А 26-27 мая ў сталіцы прайшоў VI Мінскі адкрыты робатурнір.
Удзельнічалі ў ім дзеці не толькі з Беларусі, але і Расіі, Украіны. На турнір прыехалі з Казані, Курска, Кіева, розных гарадоў нашай краіны — як вялікіх, так і маленькіх. Сярод старэйшых каманда ў складзе Андрэя Маліноўскага і Арцёма Чаўлыткі заняла трэцяе месца. Хлопцаў узнагародзілі кубкамі, дыпломамі і каштоўнымі прызамі ад фірмы «Xiaomi».

У малодшых Дзяніс Барыеў і Мікіта Жукоўскі занялі чацвёртае месца. Абедзве каманды тэарэтычны тэст па праграмаванні робатаў выканалі на выдатна.
Упершыню гімназісты ўдзельнічалі ў такім відзе, як кіруемы робафутбол.
Каманда ў складзе Серафіма Нікончыка, Максіма Куцкевіча і Уладзіміра Русака прайшла адборачны тур з шасці гульняў і дабралася да паўфіналу. Увайшлі ў лік чатырох лепшых, але пазмагацца за прызавыя месцы не атрымалася. Магчыма, нам не хапіла трэніровак, усё ж новы від. У выніку ў хлопцаў чацвёртае месца і прызы ад кампаніі «Кока-Кола».
Трэці від — робасумо. Гэта сутычка аўтаномных робатаў, якія павінны спіхнуць адзін аднаго з рынга. Аляксандр Вярбіцкі і Андрэй Хіла дайшлі да 1/8 фіналу. Гэта прытым, што ў спаборніцтвах удзельнічала 118 каманд.
Хоць наперадзе канікулы, мядзельскія робататэхнікі толькі адпачываць на іх не думаюць. Наперадзе — падрыхтоўка да беларускага этапа сусветнай Алімпіяды па робататэхніцы, які запланаваны на верасень.

(па матэрыялах http://narachanka.by)

Демографическая безопасность
Победе посвящается
Первая Мировая война на Мядельщине 1914-1918г.г.
ЕГР
2018 год – ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ
ДАЖЫНКI 2018
Интернет-ресурсы