Мядель туристический
Мядель информационный
Мядель деловой
Рус
En
Бел

Адрес:
222397 г. Мядель, пл. Ленина, 1
Телефон: 8 01797 55-3-72
Горячая линия:
8 01797 55-3-72

Опрос
Как Вы относитесь к продаже алкогольных напитков и пива несовершеннолетним?

Новости района

20 июля 2020

«Водны забег» у Мядзеле

Рэспубліканскія лёгкаатлетычныя спаборніцтвы «Водны забег» пройдуць на гарадскім пляжы возера Мястра 25 ліпеня. Гэта будзе другі этап Суперсерыі (Орша-Мядзел-Ратамка-Капыль). Згодна рэгламенту спаборніцтвы ў бегу па вадзе пройдуць на дыстанцыі ад 1 да 15 кіламетраў. Адбудзецца і сямейны забег на 500 метраў — у ім удзельнічаюць дзеці 3-6 год у суправаджэнні дарослых. Сёлета ў праграме «Воднага забегу» ёсць навінкі: у яе ўключаны камбінаваныя дыстанцыі. Гэта 5 кіламетраў бег + 0,5 кіламетра плаванне, 15 кіламетраў бег + 1,5 кіламетра плаванне. Пачатак забегаў — у 11 гадзін. Мерапрыемствы пройдуць у асаблівым рэжыме. У першую чаргу арганізатарамі будзе рэалізаваны комплекс мер па захаванні бяспекі і здароўя людзей. Да ўдзелу ў забегах дапускаюцца ўсе ахвотныя, якія зарэгістраваліся ва ўстаноўленым рэгламентам парадку. Зрабіць гэта можна па 23 ліпеня — уся інфармацыя змешчана на сайце https://42195.by. На раніцу 20 ліпеня зарэгістравалася 70 чалавек.
(narachanka.by)
Беларусь помнит!
Демографическая безопасность
Первая Мировая война на Мядельщине 1914-1918г.г.
ЕГР
Год народного единства
Мядель - здоровый город
Интернет-ресурсы