Адрес:
222397 г. Мядель, пл. Ленина, 1
Телефон: 8 01797 41002
E-mail: ric@myadel.gov.by
Горячая линия:
8 01797 41002
Справочная
служба «одно окно»: 142
У свята Хрышчэння Гасподняга пасля Божай Літургіі ў Свята-Траецкай царкве горада благачынны Мядзельскай царкоўнай акругі протаіерэй Ігар Шалухо на рэчцы Скема здзейсніў чын вялікага асвячэння вады. Тут абсталявалі купель. Былі і ахвотныя акунуцца: сярод іх як жыхары Мядзельшчыны, так і адпачываючыя са здраўніц. Напрыклад, прыехала дэлегацыя санаторыя «Сосны». А з сабой прыхапілі вялікі тэрмас з гарбатай. — Фітагарбата ў нас адмысловая, лячэбная. Амалоджваем і душу, і сэрца! — усміхаецца культарганізатар санаторыя «Сосны» Таццяна Каталёва.
Источник: http://narachanka.by/