Адрес:
222397 г. Мядель, пл. Ленина, 1
Телефон: 8 01797 55-3-72
Горячая линия:
8 01797 55-3-72
Чацвёртае агульнакаманднае месца занялі выхаванцы Мядзельскай СДЮШАР на першынстве вобласці па лыжаролерах і кросе, якое праходзіла ў Плешчаніцах. Сярод прадстаўнікоў Нарачанскага краю ў асабістым заліку на лыжаролерах у класічным стылі вылучыліся Глеб Садоўскі (ва ўзроставай катэгорыі 2007 года нараджэння і маладзейшыя) і Іван Гарадзецкі (2005-2004 гады нараджэння). Хлопцы трапілі на п’едэстал гонару: Глеб стаў другім на дыстанцыі 2 км, а Іван трэцім на трасе 5 км. За поспехамі юных спартсменаў стаіць і трэнерская праца. Рыхтавалі хлопцаў Наталля Баран і Анатолій Пачкоўскі. На здымку: Глеб Садоўскі.
(па матэрыялах http://narachanka.by/)