Мядель туристический
Мядель информационный
Мядель деловой
Рус
En
Бел

Адрес:
222397 г. Мядель, пл. Ленина, 1
Телефон: 8 01797 55-3-72
Горячая линия:
8 01797 55-3-72

Опрос
Как Вы относитесь к продаже алкогольных напитков и пива несовершеннолетним?

Мядельщина спортивная

24 января 2019

Раённыя спаборніцтвы па лыжных гонках

На Мядзельшчыне працягваюцца зімовыя старты. На пляжнай тэрыторыі ля возера Мястра прайшлі раённыя спаборніцтвы па лыжных гонках. У іх прынялі ўдзел прадстаўнікі 14 устаноў адукацыі. Стартавала больш за сотню школьнікаў. Лепшых выяўлялі ў дзвюх узроставых групах. Прызёраў спаборніцтваў павіншавала і ўручыла медалі начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Таццяна Ефімава.

У малодшай групе сярод дзяўчат перамагла Дар’я Кімстач з Мядзельскага ВПК яслі-сад сярэдняя школа. Другое месца — у Дар’і Кадушкевіч з Мядзельскай сярэдняй школы №1 імя Уладзіміра Дубоўкі. Трэцяе — у Карыны Боўкун з Занарацкай СШ. Сярод хлопцаў увесь п’едэстал занялі навучэнцы Мядзельскага ВПК. Трэцім фінішаваў Багдан Шароха, другім — Улад Шароха. А перамог Іван Гарадзецкі.

У старэйшай групе сярод дзяўчат самай хуткай аказалася Паліна Гарбацэвіч з Будслаўскай СШ імя Паўліны Мядзёлкі. Другое месца заняла Алена Башлова з Мядзельскага ВПК. Трэцяе — у яшчэ адной прадстаўніцы Будслава Крысціны Грыневіч. У хлопцаў не было роўных Арцёму Багаўцу з Мядзельскага ВПК. За ім фінішаваў Дзмітрый Ярчак з гімназіі-інтэрната Мядзела. Трэцім быў Барыс Марцюг з Будслаўскай СШ імя Паўліны Мядзёлкі. Падвялі вынікі і ў камандным заліку. Першае месца за навучэнцамі Мядзельскага ВПК яслі-сад сярэдняя школа. Другое — у прадстаўнікоў Будслаўскай СШ імя Паўліны Мядзёлкі, трэцяе — у каманды Мядзельскай сярэдняй школы №1 імя Уладзіміра Дубоўкі.

Беларусь помнит!
Демографическая безопасность
Первая Мировая война на Мядельщине 1914-1918г.г.
ЕГР
2018 год – ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ
Мядель - здоровый город
Интернет-ресурсы