Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядель, пл. Ленина, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 справочная служба «Одно окно»
контакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Мядельский районный
исполнительный комитет

5 июня 2023

100-гадовы юбілей Яўгеніі Ігнацьеўны Сарока

Сёння 100-гадовы юбілей адзначае Яўгенія Ігнацьеўна Сарока. Жыла яна раней у Маладзечанскім раёне, а у 2005 годзе пераехала да дачкі Марыі ў Мядзел. У дом па вуліцы Ленінскай завіталі не толькі родныя. Прыехалі павіншаваць юбілярку начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Пруднікава, намеснік дырэктара тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Алена Яновіч, старшыня раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Ірына Грышкевіч, старшыня раённага савета ветэранаў Уладзімір Валасевіч і адказны сакратар Святлана Мінчук. Казалі добрыя словы, уручылі кветкі і падарункі.

Крыніца інфармавання: http://narachanka.by/