Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядель, пл. Ленина, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 справочная служба «Одно окно»
контакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Мядельский районный
исполнительный комитет

15 сентября 2023

Да 111-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка

У Мядзельскім музеі народнай славы адбылася прэзентацыя тэматычнай літаратурна-дакументальнай выставы з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры «Гартаючы жыцця свайго старонкі…», прысвечанай 111-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка. На выставе прадстаўлены разнастайныя дакументы, рукапісы, кнігі, фатаграфіі, асабістыя рэчы паэта. Дапаўняюць іх інфармацыйныя стэнды, якія распавядаюць пра жыццё і творчасць песняра. Кіраўнік навукова-асветніцкага аддзела Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Валянціна Кароткіна расказала прысутным цікавыя факты пра жыццё паэта і яго творчы шлях, паведамляюць з музея народнай славы.
Источник:: http://narachanka.by