Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядель, пл. Ленина, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 справочная служба «Одно окно»
контакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Мядельский районный
исполнительный комитет

27 сентября 2023

Да 80-годдзя Дня памяці ахвяр фашызму

У вёсках Шкленнікава і Брусы з удзелам прадстаўнікоў мясцовай улады, грамадскасці, школьнікаў прайшоў мітынг-рэквіем, прысвечаны 80-годдзю Дня памяці ахвяр фашызму, якія жывымі згарэлі ў агні ў верасні 1943 года. Удзельнікі мітынгу-рэквіему ўсклалі кветкі да памятніка ахвярам фашызму ў в. Шкленікова, дзе былі спалены 15 жыхароў вёскі і манумента і месца, дзе знаходзілася павець, у якой згарэў зажыва 41 жыхар вёскі Брусы. Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі іх светлую памяць. Супрацоўнікі Мязельскага музея народнай славы падрыхтавалі для прысутных выстаўку экспанатаў, прысвечаную ахвярам генацыду беларускага народа.

Источник:: http://narachanka.by