Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядель, пл. Ленина, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 справочная служба «Одно окно»
контакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Мядельский районный
исполнительный комитет

20 февраля 2026

Далучайцеся да акцыі “Кожная пятніца -роднае, сваё” , чытайце разам з намі і святкуйце #Дзень роднага свайго кожную пятніцу!

Пятніца – гэта дзень, калі хочацца крыху спыніцца, адчуць цеплыню роднага слова і дакрануцца да таго, што робіць нас адзіным народам. Менавіта таму, Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Танка далучылася да рэспубліканскага праекта “Кожная пятніца – роднае сваё”.

Беларуская мова багатая на цікавыя словы, але ж некаторыя з іх не часта пачуеш у размове, а сэнс асобных многім наогул незразумелы. Таму бібліятэка ў сваёй супольнасці @myadellib у Інстаграм адкрыла новую рубрыку “Цікавосткі роднай мовы”, у якой кожную пятніцу “адкрываецца” адметнае беларускае слова, даецца яго тлумачэнне, прыводзяцца цытаты з мастацкіх твораў, дзе гэта слова ужываецца. Стартавалі з рамантычнага слова “Летуценнік”, потым была мілагучная “Пяшчота”, далей – “Заляцацца” і кожную пятніцу будзе новае слоўка. Давайце разам збяром найпрыгажэйшы букет беларускіх слоў.