12 мая 2023
Госці з горада-пабраціма Рузы на Мядзельшчыне
Госці горада-пабраціма Рузы з братняй Расіі прынялі ўдзел у міжнародным валейбольным турніры сярод мужчынскіх і жаночых каманд, які быў прысвечаны Дню Перамогі і адбыўся ў Мядзельскім фізкультурна-аздараўленчым цэнтры. Акрамя спаборніцтваў для іх арганізавалі розныя экскурсіі. Госці пабывалі ў Мядзельскім музеі народнай славы, на вінакурні “Нарач”, этна-культурным комплексе “Наносы Адпачынак”. Ля помніка партызанам і партызанкам зямлі Нарачанскай аддалі даніну пашаны мужным героям Вялікай Айчыннай вайны, якія загінулі ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Уражанні ад наведання Мядзельшчыны у Ружан засталіся самыя найлепшыя.
Источник: http://narachanka.by/