Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядель, пл. Ленина, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 справочная служба «Одно окно»
контакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Мядельский районный
исполнительный комитет

18 мая 2023

Маладзёжны кірмаш вакансій

У рамках шырокамаштабнага рэспубліканскага мерапрыемства ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мядзельскага райвыканкама правяло маладзёжны кірмаш вакансій. Мэта мерапрыемства — садзейнічанне студэнцкай і навучэнцкай моладзі ў працаўладкаванні ў свабодны ад вучобы час і ў перыяд летніх канікул. У кірмашы вакансій, акрамя спецыялістаў упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, прынялі ўдзел арганізацыі горада, якія заявілі пра сваю гатоўнасць прыняць на работу студэнтаў і вучняў па самых розных прафесіях. За атрыманнем інфармацыі аб працаўладкаванні ў перыяд летніх канікул завіталі па чарзе на кірмаш вакансій вучні ўстаноў адукацыі горада — мядзельскіх СШ №1 і №2, гімназіі г. Мядзела. Была арганізавана работа секцый: “Работа чакае вас. Сем крокаў да працаўладкавання”, “Выпускнікам на заметку”, “Выбар прафесіі — як зрабіць правільны выбар”.Удзельнікі кірмашу вакансій змаглі атрымаць кансультацыі ад спецыялістаў упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама па пытаннях заканадаўства аб занятасці насельніцтва, стратэгіі пошуку работы, працаўладкавання. Ішла таксама размова пра работу студэнцкіх атрадаў і пра другасную занятасць школьнікаў падчас летніх канікул.

Крыніца інфармавання: http://narachanka.by/