21 сентября 2026
На фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі
Дэлегацыя Мядзельскага раёна на чале са старшынёй Мядзельскага райвыканкама прыняла ўдзел у фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2026». На галоўнай сцэне свята заахвочаны і рупліўцы мядзельскаяй нівы. Падзякі старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь удастоены трактарыст-машыніст ААТ “Сваткі” Сяргей Звяруга, Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны вадзіцель ААТ “Занарачанскі” Іван Куркуль. Падзяка федэрацыі прафсаюзаў Беларусі аб’яўлена трактарысту-машыністу ААТ “Свір-агра” Генадзію Лобачу. На раённых пляцоўках - Жытніца. У ролі мядзельскай Жытніцы - Вольга Іватовіч, загадчыца Старлыгскага вясковага Дома культуры. Карыстаіся попытам у гасцей Дажынак фотазона ў выглядзе жывых скульптур. У вобразах працаўнікоў вёскі выступілі работнікі культуры Святлана Якавіта і Сяргей Прышчэп.