1 августа 2023
На сельскай ніве
Актыўна распачалі жніво-2023 хлебаробы адкрытага акцыянернага таварыства “Сваткі”. У першую чаргу яны ўбіраюць азімы рапс і завяршаюць абмалот азімага ячменю. Пад першую культуру ў гаспадарцы выдзелена дзве сотні гектараў і кожны з іх дае 26 цэнтнераў насення — ураджайнасць нават крыху вышэй, чым у сярэднім па рэспубліцы. По словах галоўнага агранома Анатоля Усовіча, найбольш актыўна на жніве, якое яшчэ не разгорнута на ўсю моц па прычыне няўстойлівага надвор’я, вызначаюцца камбайнер Сяргей Звяруга, вадзіцель МАЗа Міхаіл Шчуцкі і многія іншыя.
Источник: http://narachanka.by/