31 июля 2023
На свяце азёр
Рэспубліканскія лёгкаатлетычныя спаборніцтвы “Водны забег” і свята азёр прайшлі ў Мядзеле на гарадскім пляжы. На спартыўна-масавае мерапрыемства сабраліся аматары бегу з розных рэгіёнаў нашай краіны. Многія ўжо даўно сталі яго пастаяннымі ўдзельнікамі. Ад самых юных да ўмудроных гадамі і вопытам бегуноў пераадольвалі самыя розныя дыстанцыі. Сярод удзельнікаў брэндавага мерапрыемства былі і сем’і. Пасля ўзнагароджання пераможцаў адбылося тэатралізаванае адкрыццё свята азёр. Арганізатары падрыхтавалі шмат забаў для дзяцей і дарослых, свае вырабы прапанавалі майстры. Мясцовыя ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці, а таксама з суседніх раёнаў парадавалі жыхароў і гасцей горада кунцэртнай праграмай.
Источник: http://narachanka.by/