Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядель, пл. Ленина, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 справочная служба «Одно окно»
контакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Мядельский районный
исполнительный комитет

24 февраля 2023

Няхай гэта свята будзе мірным і радасным

Мітынг, прысвечаны 105-ай гадавіне Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Дню абаронцаў Айчыны, прайшоў ля помніка партызанам зямлі нарачанскай.

Сабраліся на яго кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў азёрнага краю, грамадскіх арганізацый, школьнікі.

Ад імя кіраўніцтва раёна ўдзельнікаў мерапрыемства прывітаў старшыня Мядзельскака раённага Савета дэпутатаў Алег Бароўка: — Гэта ўсенароднае свята сімвалізуе непарыўную сувязь пакаленняў, вялікія ратныя подзвігі, заслугі людзей у пагонах, высокае мужчынскае прызначэнне захоўваць мір, парадак і згоду ў грамадстве. У гэты святочны дзень жадаю ўсім міру, дабра, дабрабыту і даўгалецця ветэранам, паспяховай службы салдатам, сяржантам, прапаршчыкам і афіцэрам — усім, хто годны гонару насіць пагоны. Няхай гэта свята будзе мірным і радасным. — Сёння перад нашым пакаленнем стаіць галоўная задача — захаваць нашы стогадовыя традыцыі і маральныя каштоўнасці, — гаварыў ваенны камісар раёна Віталій Якушаў.

— А веданне сваёй гісторыі, гістарычнай праўды стануць фундаментам для ўмацавання нацыянальнай самасвядомасці і згуртавання народа перад любымі выклікамі і пагрозамі. Да помніка прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскасці ўсклалі кветкі і вянкі. Хвілінай маўчання ўшанавалі светлую памяць герояў, якія аддалі сваё жыццё за Айчыну. Прадоўжылася мерапрыемства святочнай праграмай у раённым Цэнтры культуры.

Крыніца інфармавання: http://narachanka.by/