22 мая 2023
«Нясумны дворык»
У скверы ля цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Танка ў Мядзеле на днях з’явіўся бібліятэчны парк забаў для маладых сем’яў з дзецьмі «Нясумны дворык». Тут ёсць гульні на трапнасць — з маленькімі мячыкамі і вяровачнымі кольцамі, на ўвагу і спрыт — «Працягні шарык». Таксама можна пагуляць у шашкі на вялікай дошцы, паспрабаваць памузіцыраваць на барабаннай устаноўцы, зробленай з дрэва. На працягу сезона парк будзе папаўняцца.
Крыніца інфармавання: http://narachanka.by/