Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядель, пл. Ленина, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 справочная служба «Одно окно»
контакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Мядельский районный
исполнительный комитет

29 апреля 2023

Пачалася адпраўка навабранцаў

На гэтым тыдні пачалася адпраўка навабранцаў, прызваных на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве.

— Адпраўкі праходзяць планава, ва ўстаноўленыя тэрміны, грамадзяне выказваюць жаданне праходзіць вайсковую службу, — расказвае ваенны камісар раёна Віталій Якушаў. — Падчас пасяджэння прызыўных камісій ні адзін з прызыў­нікоў не аспрэчваў іх рашэнні, былі згодны з заключэннем урачоў і спецыялістаў пра стан здароўя. Улічылі і пажаданні хлопцаў, якія хацелі праходзіць службу ў канкрэтнай воінскай часці. Некалькі прызыўнікоў прыняты на ваенную службу па кантракце. Да прыкладу, два прызыўнікі — у кіналагічны цэнтр. На здымку: размову пра будучую службу з Уладзімірам Кундрам, Антонам Кастко, Канстанцінам Шукейлам і Кірылам Дунцом вядзе ваенны камісар раёна Віталій Якушаў.
Источник: http://narachanka.by/