Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядель, пл. Ленина, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 справочная служба «Одно окно»
контакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Мядельский районный
исполнительный комитет

15 июля 2026

Паэтычна-музычная імпрэза

У Мядзельскім раённым Цэнтры культуры прайшла паэтычна-музычная імпрэза «Я перад вамі з памяццю сваёй…». У аснове праграмы ляжалі творы беларускіх паэтаў пра Вялікую Айчынную вайну, якія чытала народная артыстка Беларусі, наша зямлячка Марыя Захарэвіч. Пранікнёныя словы гарманічна дапаўняла музычнае суправаджэнне. На працягу ўсяго вечара гучалі песні і інструментальныя кампазіцыі: перад гледачамі выступіў лаўрэат міжнародных конкурсаў Мікіта Фаміных, а таксама граў аркестр «Купалаўскі» (артысты Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы). Удзячныя гледачы доўга не адпускалі артыстаў са сцэны, дарылі ім кветкі і разнастайныя гасцінцы, чыталі прысвечаныя гераіні вечара вершы.

Источник: https://narachanka.by/15072026/maryya-zaharevich-vystupila/