Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядель, пл. Ленина, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 справочная служба «Одно окно»
контакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Мядельский районный
исполнительный комитет

19 июня 2023

“Пеўчае поле” на Мядзельшчыне

Рэспубліканскі фестываль харавога мастацтва “Пеўчае поле” сабраў на сваёй пляцоўцы вакальна-харавыя калектывы з народнай і акадэмічнай манерамі выканання з усіх рэгіенаў Беларусі. Сёлета ў якасці гасцей у ім прыняў удзел ансамбаль «Сіверка» Дзяржаўнай бюджэтнай установы дадатковай адукацыі Архангельскай вобласці. Конкурсная паграма праходзіла ў Мядзельскім раённым Цэнтры культуры і ў касцеле Божай Маці Шкаплернай г.Мядзел. Увечары ў амфітэатры на ўрачыстым закрыцці фестывалю харавога мастацтва “Пеўчае поле” традыцыйна зводны хор удзельнікаў выканаў песню на словы нашага знакамітага земляка, народнага паэта Беларусі Максіма Танка “Наш край нарачанскі”. Члены журы ўручылі Дыпломы лаўрэатам конкурса. Народны хор Крывіцкага ГпДК нашага раёна адзначаны ў намінацыі За вернасць традыцыям харавога мастацтва”. А Гран-пры фестывалю “Пеўчае поле” ўдастоены народны ансамбль народнай песні і музыкі “Світанак” Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Мінска. Старшыня журы — мастацкі кіраўнік і дырыжор заслужанага калектыву дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь, залужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля Міхайлава выказала ўдзячнасць арганізатарам і ўдзельнікам фестывалю за любоў да песні, да харавога мастацтва. Запэўніла, што наступнае свята будзе яшчэ больш цікавым і з часам зменіць свой фармат да міжнароднага. Закончылася мерапрыемства канцэртам Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Чысты голас” і святочным салютам у гонар фестывалю. Такі падарунак удзельнікам конкурсу, гасцям і жыхарам нашага горада стаў магчымы дзякуючы падтрымцы і спонсарскай дапамозе санаторыя “Прыазёрны”. Источник: http://narachanka.by/