8 августа 2023
Працуе студатрад
У перыяд жніва на збожжаскладзе ў ААТ “Сваткі” працуе студатрад. У ім сем вучняў Сваткаўскай сярэдняй школы імя Максіма Танка і настаўнік Рыгор Хіла. Рыхтуюць пляцоўкі пад збожжа новага ўраджаю, якое дастаўляецца з палёў гаспадаркі, раўняюць насыпаныя кучы, пераварочваюць у іх зерне, каб лепш сохла. Работы хапае. У таварыстве задаволены працай студатрада.
Источник: http://narachanka.by/