28 сентября 2023
“Радзіма мая Беларусь у тварах. Ад вясёлых стартаў — да алімпійскіх вяршынь”
У рамках праекта “ШАГ” дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Ірына Супрановіч сустрэлася з вучнямі 10-11 класаў ДУА «Мядзельская СШ №2». Абмяркоўвалася тэма: “Радзіма мая Беларусь у тварах. Ад вясёлых стартаў — да алімпійскіх вяршынь”.
Мерапрыемства праходзіла ў форме інтэлектуальнай віктарыны. Разам з класным кіраўніком 10 “А” класа, настаўнікам рускай мовы і літаратуры Аленай Мурза старшакласнікі вялі дыялог па пяці пытаннях, якія датычылі развіцця фізкультуры і спорту ў краіне і нашым раёне, правядзення значных мерапрыемстваў, у тым ліку II Гульняў краін СНД, дасягненняў беларускіх спартсменаў, развіцця турызму.
Спадабалася, што школьнікі цікавяцца спортам і самі ўдзельнічаюць у мерапрыемствах, якія садзейнічаюць фарміраванню здаровага ладу жыцця, ведаюць прозвішчы герояў спорту.
Источник:: http://narachanka.by