20 апреля 2023
Сельскія сходы
Жыхары вёсак Княгінінскага сельсавета сталі ўдзельнікамі сельскіх і дваравых сходаў. З жыхарамі вёсак Ельніца, Янушова, Вытраскі, Восава, Гарадзішча, Выгалавічы, Пашкоўшчына і Зарэчнае сустрэліся прадстаўнікі сельвыканкама, работнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях і супрацоўнікі міліцыі.
Жыхары вёсак Княгінінскага сельсавета сталі ўдзельнікамі сельскіх і дваравых сходаў. З жыхарамі вёсак Ельніца, Янушова, Вытраскі, Восава, Гарадзішча, Выгалавічы, Пашкоўшчына і Зарэчнае сустрэліся прадстаўнікі сельвыканкама, работнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях і супрацоўнікі міліцыі.. Выратавальнікі расказалі аб сітуацыі з пажарамі ў раёне, вобласці і ў цэлым па краіне, прывялі прыклады трагічных выпадкаў, якія здараліся ў мінулым годзе, звярнуўшы ўвагу на праблему гібелі людзей па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні ў стане алкагольнага ап’янення. Прыгадалі праблему гібелі дзяцей на пажарах, дзе галоўны фактар трагедый — не толькі свавольства малых з агнём, але і (нават у першую чаргу) бацькоўская бестурботнасць. Актуальным пытаннем стала і праблема вясновых палаў.
Старшыня сельвыканкама Вольга Галко пазнаёміла прысутных з праведзенай работай па добраўпарадкаванні тэрыторыі сельсавета і планамі на гэты год. Пытанні тэлефоннага махлярства і мер па захаванні грамадскага правапарадку агучыў старшы ўчастковы інспектар міліцыі Раман Іванец. У сваю чаргу грамадзяне змаглі задаць пытанні, якія іх цікавяць. Напрыканцы сходаў усім удзельнікам сустрэч была раздадзена наглядна-выяўленчая прадукцыя супрацьпажарнай накіраванасці.
Источник: http://narachanka.by/