Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядель, пл. Ленина, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 справочная служба «Одно окно»
контакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Мядельский районный
исполнительный комитет

21 апреля 2023

Сустрэча з працоўным калектывам Крывіцкай сярэдняй школы

У рамках адзінага дня інфармавання насельніцтва ў Крывіцкай сярэдняй школе пабывала інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Прановічам.

У рамках адзінага дня інфармавання насельніцтва ў Крывіцкай сярэдняй школе пабывала інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Прановічам. Па тэме «Ключавыя аспекты Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу» перад працоўным калектывам школы выступіў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вячаслаў Клімовіч. Начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Андрэй Мініч расказаў аб рэалізацыі ў вобласці і раёне Комплекснага плана мерапрыемстваў, накіраваных на прыняцце эфектыўных мер па супрацьдзеянні незаконнаму абарачэнню наркотыкаў, прафілактыцы іх ужывання, у тым ліку сярод дзяцей і моладзі, па сацыяльнай рэабілітацыі асоб, хворых на наркаманію. Аб папярэджанні пажараў і надзвычайных сітуацый у жылым фондзе і прыродных экасістэмах расказаў намеснік начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях Ігар Балаш. На пытанні прысутных адказаў старшыня райвыканкама.

Источник: http://narachanka.by/