14 сентября 2023
У прыярытэце - бяспека людзей
Аэралодка «Пірання-4» з’явілася ў Мядзельскай выратавальнай станцыі. Галоўная яе перавага ў тым, што лодка можа рухацца як па вадзе, так і па лёдзе і снезе. — Спатрэбіцца яна для выратавання людзей, якія церпяць бедства ў зімовы перыяд ва ўмовах ледаставу і крыгаходу. Лодка аператыўна і бяспечна даставіць выратавальнікаў да патрэбнага месца, — тлумачыць начальнік Мядзельскай выратавальнай станцыі Дзмітрый Дамшэль. — Здараецца, што, хоць лёд не вельмі моцны, людзі ўсё роўна ідуць на рыбу. Некаторыя — правальваюцца. Вось тут і будзе незаменная «Пірання».
Источник:: http://narachanka.by