Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядель, пл. Ленина, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 справочная служба «Одно окно»
контакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Мядельский районный
исполнительный комитет

31 мая 2023

У рамках месячніка Чырвонага Крыжа

У рамках месячніка Чырвонага Крыжа ў раёне праведзена шмат дабрачынных акцый і мерапрыемстваў. У Старагабскім сельскім Доме культуры сумесна са Слабадскім сельскім выканаўчым камітэтам, Мя­дзельскім тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, Старагабскай сярэдняй школай і мясцовымі культработнікамі прайшло цікавае мерапрыемства. Прысутнічалі на ім старшы інспектар сектара ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння, старшыня пярвічнай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Ірына Карапецян, інспектар па асноўнай дзейнасці аддзялення надомнай сацыяльнай дапамогі Мядзельскага ТЦСАН Аксана Хацяновіч, валанцёры грамадскай арганізацыі. У той дзень удзельнікі мерапрыемства павіншавалі з 90-годдзем з дня нараджэння Алімпію Антонаўну Цішко і Веру Мартынаўну Хацяновіч, уручылі ім на памяць падарункі ад Чырвонага Крыжа.

Крыніца інфармавання: http://narachanka.by/