14 июня 2023
Ваенна-гістарычнае выхаванне
Вучні з Мядзельшчыны ўдзельнічаюць у зборах «Барадзіно-2023». 11 дзяцей з Мядзельскага раёна адправіліся ў Маскоўскую вобласць на ваенна-гістарычныя зборы «Барадзіно-2023». Сярод іх вучні, якія актыўна ўдзельнічаюць у разнастайных патрыятычных мерапрыемствах і конкурсах. Накіраваў іх на зборы Мядзельскі філіял дабрачыннага культурна-гістарычнага фонду памяці Першай сусветнай вайны «Крокі». Разам з юнымі жыхарамі раёна паехалі і чатыры пастаўчаніны.
Крыніца: http://narachanka.by/