14 июля 2023
«Водны забег-2023»
«Водны забег» у праграме свята возера стаў ужо традыцыйным ў Мядзеле. Сёлета мерапрыемства адбудзецца 29 ліпеня. Аматары бегу збяруцца раніцай на гарадскім пляжы возера Мястра. Дзеці ў залежнасці ад узросту прабягуць 500 метраў і 1 кіламетр, а дарослыя правераць сілы на дыстанцыях 5, 10 і 30 кіламетраў. Будзе і сямейны забег на 500 метраў. Ёсць у праграме і такая дысцыпліна: 2 кіламетры водны забег + 5 кіламетраў трэйлавы бег. Зарэгістравацца для ўдзелу можна на сайце 42195.by. Там жа змешчана і падрабязная інфармацыя, якая датычыцца «Воднага забегу».
Источник: http://narachanka.by